Канада супраць абрання Беларусі ў Савет ААН па правах чалавека

"Канада не падтрымлівае абранне Беларусі ў Савет Арганізацыі аб’яднаных нацый па правах чалавека і будзе апеляваць да іншых дзяржаў-членаў ААН галасаваць за Славенію і Боснію і Герцагавіну”, - гаворыцца ў лісце Канадскага ўрада да лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.
"Урад Канады сур'ёзна непакоіць факт адносна магчымага абрання парушальнікаў правоў чалавека ў Савет ААН па правах чалавека.

Некалькі месяцаў назад Генеральная Асамблея ААН асудзіла Беларусь за "устойлівае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека" і за адмову ўрада Беларусі супрацоўнічаць у рамках усіх механізмаў Савета ААН па правах чалавека", - падкрэсліваецца ў лісце.

Улады Канады адзначаюць, што "абранне Беларусі, а таксама іншых дзяржаў, якія асуджаюцца Генеральнай Асамблеяй за парушэнне ў галіне абароны правоў чалавека, будзе сведчыць аб дыскрэдытацыі самога Савета ААН па правах чалавека”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі