Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” пройдзе 30 сакавіка

Як паведамляе польская ініцыятыва “Вольная Беларусь”, штогадовы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” пройдзе ў Варшаве на Кантрактовай плошчы 30 сакавіка.
Па звестках Еўрарадыё, апроч польскіх рок-выканаўцаў і гуртоў на канцэрце збіраюцца выступіць беларускія рокеры: Руся, Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі.

На думку вакалісткі Indiga Русі, перанос канцэрта з 25-га на 30-га будзе вельмі зручны для беларускіх музыкаў:

“На беларускіх музыкаў было зашмат скаргаў. Кажуць, што здраднікі - замест таго, каб махаць сцягамі на Дзень Волі, вы там танчыце пад польскую дудку! Я думаю, што з гэтае прычыны арганізатары перанеслі канцэрт з 25 на 30 сакавіка. Таму ўсе мы, разам з Лявонам Артуравічам, вымушаныя будзем застацца дома і ўсё ж такі схадзіць куды-небудзь і памахаць сцягам!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі