Кандыdating #9: дамоваздольны апазіцыянер Андрэй Дзмітрыеў
"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У дзявятым выпуску праграмы — сустаршыня грамадскага аб’яднання “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў. Ці ёсць такія памылкі, пасля якіх палітык абавязаны завяршыць палітычную кар’еру і ці лічыць такой памылкай для сябе вынікі Плошчы-2010? Ці атрымлівала “Гавары праўду” грошы на выбарчыя кампаніі з Масквы? Чаму заклікі да пратэстаў і размовы пра Плошчу-2020 успрымае як безадказныя і небяспечныя? Як плануе бараніць аддадзеныя за яго галасы на выбарах? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Свежае інтэрв'ю выходзіць кожны дзень а 13-й. Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Андрэй Дзмітрыеў, 41 год. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, бакалаўр палітычных навук. Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года быў кіраўніком выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, а на выбарах 2015 года — кіраўніком штаба Таццяны Караткевіч. Жанаты, гадуе трох сыноў.
Папярэднія выпускі праграмы:
Кандыdating #1: апазіцыянер з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь
Кандыdating #2: апалітычная бізнесвумен Наталля Кісель
Кандыdating #3: банкір-мецэнат з "газпрамаўскім" мінулым Віктар Бабарыка
Кандыdating #4: Алесь Таболіч, ці Калі б прэзідэнтам Беларусі стаў рок-музыка
Кандыdating #5: дачка "легальнага мільянера", палітык-таран Ганна Канапацкая
Кандыdating #6: апазіцыянерка з дыпломам Акадэміі МУС Вольга Кавалькова
Кандыdating #7: былы паплечнік Лукашэнкі і стваральнік ПВТ Валерый Цапкала
Кандыdating #8: былы оперупаўнаважаны, "кандыдат пратэсту" Уладзімір Няпомняшчых