Канікулы для дзяцей у Мінску прадоўжаныя да 6 лістапада
На тыдзень — да 6 лістапада — падоўжаныя асеннія канікулы для дзяцей ва ўстановах Мінска. Гэтае рашэнне прынятае "з улікам зваротаў бацькоў, меркаванняў санэпідслужбы і педыятраў, улічваючы перадэпідэмічнае становішча, для зніжэння рызыкі ўзнікнення лакальных эпідэмічных ускладненняў у школах горада і абмежавання ўцягвання дзяцей у эпідэмічны працэс", — паведамляе сайт мінскай санітарна-эпідэміялагічнай службы. Цягам апошніх 10 дзён у сталіцы папасціліся выпадкі захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Штодня па медыцынскую дапамогу ў сувязі з ВРЗ звяртаюцца 5—6 тысяч мінчан. Дыягназ "грып" атрымліваюць да 5% хворых.
Паводле звестак маніторынгу, найбольш значнай групай рызыкі з'яўляюцца дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту, на іх долю прыпадае да 60% выпадкаў захворванняў.
Паводле звестак маніторынгу, найбольш значнай групай рызыкі з'яўляюцца дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту, на іх долю прыпадае да 60% выпадкаў захворванняў.