Кампанія "Гавары праўду!" паспрабуе зарэгістравацца чацвёрты раз

Адпаведнае рашэнне агучыла 7 жніўня суддзя Валянціна Кулік. Адмову ў рэгістрацыі Мінюст аргументаваў двума парушэннямі, паведамляе БелаПАН. Першае з іх — пратэрмінаваны гарантыйны ліст аб прадастаўленні юрыдычнага адрасу. Аднак, па словах прадстаўнікоў кампаніі, на момант падачы дакументаў у Мінюст гарантыйны ліст быў сапраўдным, а чыноўнікі, маўляў, цягнулі з адказам да апошняга.



Другое парушэнне ў кампаніі лічаць надуманым. Мінюст сцвярджае, што ў кампаніі не вызначаны лічбавы склад праўлення. Але "гаварыпраўдаўцы" заяўляюць, што не толькі назвалі лічбавы склад праўлення, але і пералічылі прозвішчы.



Гэта была ўжо трэцяя спроба грамадзянскай кампаніі прайсці афіцыйную рэгістрацыю. Першы ўстаноўчы сход кампаніі прайшоў у лістападзе 2010 года, другі — у чэрвені 2011-га.



Кіраўнік кампаніі Уладзімір Някляеў заявіў, што "Гавары праўду!" зробіць чацвёртую спробу рэгістрацыі. Аргкамітэт кампаніі збярэцца на паседжанне ўжо сёння, 7 жніўня.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі