Капскі распавёў, пры якіх умовах Глеб можа застацца ў БАТЭ

Капскі распавёў, пры якіх умовах Глеб можа застацца ў БАТЭ

Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў, пры якіх умовах Аляксандр Глеб можа застацца ў БАТЭ. Ён перакананы, што футбаліст павінен выходзіць з аднолькавым настроем на ўсе матчы.

"Думаю, тут у першую чаргу абавязаны вызначыцца сам Саша, — кажа Анатоль Капскі. — Таму што ён з аднолькавым настроем і жаданнем павінен выходзіць на "Баер" і "Граніт", "Рому" і "Крумкачы". Калі гулец выглядае "серединка на половинку", у яго нічога не выйдзе і ў еўракубках летам-восенню. Паўтаруся: калі Глеб жадае застацца ў Барысаве, ён павінен адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да любога іншага футбаліста. Нават гульцу найвышэйшага еўрапейскага ўзроўню, якім, безумоўна, з'яўляецца Аляксандр, трэба паважаць наш чэмпіянат".

Аляксандру Глебу 34 гады. Ён — адзін з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю беларускага футбола. Паспеў пагуляць у "Штутгарце", "Арсенале" і "Барселоне". У БАТЭ гуляў у 1999-2000 і 2012-2013 гадах. Сёлета ён зноў вярнуўся ў каманду, удала правёў некалькі матчаў у Лізе чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі