Карціна Эдварда Мунка прададзеная на Sotheby's за рэкордную суму
На гандлі аўкцыённага дома Sotheby's у Нью-Ёрку ўсталяваныя новыя
рэкорды коштаў на карціны нарвежскага экспрэсіяніста Эдварда Мунка і
французскага кубіста Фэрнана Лежэ. "Дзяўчаты на мосце" Мунка прададзеныя за 30,8 мільёнаў долараў. Эцюд да адной з самых знакамітых карцін Лежэ - "Жанчына ў блакітным" - прададзены за 39,2 мільёнаў долараў.
"Партрэт Караліны" пэндзля швейцарца Альберта Джакамэці сышоў з малатка за 14,6 мільёна долараў.
Напярэдадні на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку былі абноўленыя рэкорды коштаў на працы скульптара Агюста Радэна і мастакоў Клода Манэ і Анры Маціса. Самым дарагім лотам стала карціна Манэ "Чыгуначны мост у Аржантэі", якая пайшла за 41,4 мільёна долараў.
Фота: www.pravda.ru