Карціну, створаную штучным інтэлектам, прадалі за $432 тысячы (фотафакт)

Карціну, створаную штучным інтэлектам, прадалі за $432 тысячы (фотафакт)

На аўкцыёне Christieʼs упершыню прадалі карціну, якую стварыў штучны інтэлект. Дагэтуль на буйных аўкцыёнах такога не было. Карціна мае назву "Партрэт Эдмона Беламі". Яна створана калектывам Obvious з Францыі. Штучны інтэлект стаў аўтарам цэлай серыі карцін, але перад гэтым вывучыў 15 тысяч партрэтаў XIV-XX стагоддзяў, інфармуе meduza.io.

Спачатку лот ацэньвалі на суму 7-10 тысяч долараў. Аднак у выніку карціну прадалі за $432,5 тысячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі