Карпункту Еўрарадыё працягнулі акрэдытацыю ў Беларусі
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Яна змешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Пасведчанне аб адкрыцці ў Беларусі карэспандэнцкага пункта "Еўрапейскага радыё для Беларусі" працягнута да 10 лістапада 2014 года.
Нагадаем, Еўрарадыё існуе ад 2005 года, вяшчанне распачалося з лютага 2006-га. У Беларусі карэспандэнцкі пункт працуе ад лістапада 2009 года. На сённяшні дзень акрэдытаваныя 10 журналістаў, галоўным рэдактарам карпункта з'яўляецца Віталь Зыблюк.