“Кассиопея” запісала песні “Зуба мудрости”

Мінскі гурт “Кассиопея” рыхтуюць да выдання міньён “Зуб мудрости”, які будзе складацца з трох абсалютна новых трэкаў.

“Мы рыхтавалі гэтыя песні для новага альбома, — распавядае лідар гурта Аляксандр Ліберзон. — Але зразумелі, што гэта можа зацягнуцца надоўга, бо з’явілася шмат нейкіх клопатаў, а часам, і проста лянота. Ну, узрост ужо такі! Хочацца больш сядзець перад тэлевізарам, а не ў мастацтва гуляцца. Таму вырашылі доўга гэтыя песні не захоўваць. Там менш электронікі, больш акустыкі і жывых інструментаў, але гэта ўсё так зведзена і запісана, што прысутнічае лёгкі нойзік. Пры гэтым, усё засталося па-ранейшаму: поп і поп!”.

Назву новаму ЕР “Кассиопеи” дала песня пра “донжуана”, якому спаўняецца 40 гадоў, і на дзень нараджэння ў яго вырастае зуб мудрасці. І, калі “донжуан” спрабуе какетнічаць з жанчынай, зуб пачынае спяваць песню: “Девочки, привет! Девочки, пока! Высохла река”.

Паўнафарматны альбом музыкі плануюць скончыць да канца 2014 года.

У вольным інтэрнэт-доступе ЕР “Зуб мудрости” з’явіцца акурат перад канцэртнай прэзентацыяй, якая адбудзецца 7 сакавіка ў клубе “Піраты”. Тым жа вечарам таксама з прэзентацыяй новага альбома “Я думаю, для этого не придумали слово” на сцэне з'явіцца піцерскі гурт “Самое Большое Простое Число”.

Квіткі каштуюць 100-150 тыс. Даведкі: +375(29)1408000

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі