Каталіцкі вялікдзень і праваслаўная Вербніца ў Гродне (фотарэпартаж)

Cёння беларускія каталікі святкуюць Вялікдзень, праваслаўныя — Вербную нядзелю. Гэтыя падзеі царкоўнага каляндара адзначаюць асабліва ўрачыстымі богаслужэннямі, якія доўжацца ўсю ноч і збіраюць велізарную колькасць вернікаў. Ужо ў палову на пятую ў суботу было практычна немагчыма знайсці месца для паркоўкі ў цэнтры Гродна, і тым больш побач з Фарным касцёлам.





Служба ў Фарным касцёле.
 

Паводле каталіцкай традыцыі перад пачаткам службы распальваюць пасхал – адмысловую
велікодную свечку, ад якой запальваюць свечкі вернікі. 
 


Запальванне пасхалу 



Святочная служба праходзіла ва ўсіх гродзенскіх праваслаўных цэрквах, у тым ліку ў старадаўняй Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве… 





…і ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы 





Цягам службы працаўнікі царквы збіралі ахвяраванні на нядзельную школу, а ў знак падзякі за дапамогу ўручалі вербныя галінкі. 



Усяночная служба завяршылася літургіяй. Рытуал асвячэння вярбы працягнецца ўвесь дзень.



Ранішняя літургія ў Свята-Пакроўскай царкве 



Праваслаўных і каталікоў у Гродне прыкладна пароўну. Па інфармацыі Гродзенскага аблвыканкаму, па стане на 1 студзеня 2008 года ў вобласці дзейнічае 452 рэлігійныя абшчыны (184 праваслаўных, 1 старажытна-праваслаўная, 170 каталіцкіх, 2 грэка-каталіцкія, 8 мусульманскіх, 3 юдэйскія, 83 пратэстанцкія, 1 Свядомасці Крышны), і размешчана 456 культавых будынкаў, з іх 214 праваслаўных храмаў, 219 каталіцкіх, 18 пратэстанцкіх, 4 мячэці і сінагога.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі