Кату-інваліду зрабілі пратэз нагі — такая аперацыя прайшла ў Беларусі ўпершыню
Ветэрынары Павел Жульпа з Ліды і Андрэй Елісееў з Гродна / тэлекампанія "Гродна Плюс"
Унікальную аперацыю правялі ветэрынары ў Лідзе: зрабілі пратэз лапы двухгадоваму кату Філю. Кату два гады, па пародзе — брытанец. Лапу ён страціў з-за хімічнага апёку, расказвае тэлекампанія "Гродна Плюс".
Філя і яго гаспадары засмуткавалі. Сітуацыю выратавалі ветэрынары Павел Жульпа з Ліды і Андрэй Елісееў з Гродна.
Лідскі ветурач вучыўся ў Навасібірску, там і замовіў пратэз. Яго стваралі на 3D-прынтары са сплаву тытану і гідраксіапатыту. Пратэз атрымаўся лёгкім-: важыць усяго некалькі грамаў.
Філю яшчэ патрэбная будзе працяглая рэабілітацыя: новая лапа павінна прыжыцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.