Кавалеўскі: будзем дамагацца для беларусаў адпаведнага прававога статусу

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Аб'яднаны пераходны кабінет будзе дамагацца, каб рашэнне пра пазбаўленне беларускага грамадзянства па праве нараджэння было непрызнанае. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка кабінета Валерый Кавалеўскі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 снежня Палата прадстаўнікоў прыняла адразу ў двух чытаннях закон, які дазваляе ўладзе пазбаўляць беларусаў грамадзянства, якое яны атрымалі па нараджэнні ў Беларусі.

"Пазбаўленне грамадзянства, якое належыць кожнаму чалавеку па праве нараджэння — цынічнае беззаконне, якое супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі", — так каментуе Кавалеўскі гэтае рашэнне.

Ён нагадвае, што грамадзянства, атрыманага па праве нараджэння, пазбаўлялі ў нацысцкай Германіі. "І гэтае падабенства шмат аб чым гаворыць, у тым ліку пра тое, якім можа і павінны быць фінал прадстаўнікоў гэтага рэжыму", — дадае ён.

Цяпер перад Аб'яднаным пераходным кабінетам, па словах Кавалеўскага, на міжнародным узроўні стаіць задача, каб беларусы мелі адпаведны прававы статус, "пацверджаны дакументам адпаведнага ўзору, незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму". Кабінет будзе дамагацца, каб рашэнні аб пазбаўленні грамадзянства, не прызнаваліся і плануе дапамагаць у развязанні сітацый, з якімі беларусы могуць сутыкнуцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі