Беларусаў, асуджаных за "экстрэмізм", змогуць пазбаўляць грамадзянства

Пашпарт грамадзяніна РБ / nashaniva.com
Пашпарт грамадзяніна РБ / nashaniva.com

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння прынялі адразу ў двух чытаннях законапраект аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь. У гэтым дакуменце сярод іншага прапісаныя падставы для пазбаўлення беларусаў грамадзянства. У прыватнасці, больш чым у два разы павялічаная колькасць артыкулаў КК, прысуд па якіх можа быць такой падставай. Раней такіх артыкулаў было 24, цяпер будзе 55. У гэты спіс дадалі так званыя "палітычныя" артыкулы — пра заклікі да санкцый, адмаўленне генацыду беларускага народа, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім і шэраг іншых.

З улікам практыкі завочных судоў, якую нядаўна ўвялі ў Беларусі, без беларускага пашпарта можа застацца шэраг апазіцыйных палітыкаў і актывістаў, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Прычым новы законапраект дазваляе пазбаўляць грамадзянства і тых беларусаў, якія атрымалі пашпарт пры нараджэнні.

Дакумент яшчэ мусіць ухваліць Савет рэспублікі і падпісаць Аляксандр Лукашэнка. Моц ён набудзе праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі