КДБ правярае заробкі кіраўнікоў на прадпрыемствах

Нагадаем, што 31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную барацьбе з карупцыяй. Падчас яе, як паведамляе тэлеканал СТВ, Аляксандр Мяжуеў звярнуў увагу на дысбаланс паміж узроўнем заробкаў і прадукцыйнасцю працы.

"Праведзены Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па выніках першага квартала бягучага года маніторынг паказаў, што на фоне скарачэння рэалізацыі тавараў і паслуг гэтыя дысбалансы маюць месца на 130 прадпрыемствах рэспублікі. На 71 суб'екце гаспадарання тэмп росту заработнай платы кіраўніка перавышаў тэмп росту заработнай платы па прадпрыемстве", — паведаміў высокапастаўлены чыноўнік.

Дарэчы, Лукашэнка таксама раскрытыкаваў завышаныя заробкі дырэктараў. Пракантраляваць заробкі ён даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандру Якабсону.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі