КДБ вызваліла закладнікаў у аэрапорце "Мінск-2" (відэа)

На першапачатковым этапе КДБ праверыла сістэму бяспекі Нацыянальнага аэрапорта. Потым непасрэдна праводзілася актыўная фаза вучэння, перадае tut.by.



Падчас вучэнняў працаваў Рэспубліканскі аператыўны штаб. У яго ўваходзяць кіраўнікі і прадстаўнікі розных дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у дзяржаўнай сістэме рэагавання на акты тэрарызму, у тым ліку прадстаўнікі Міністэрства абароны.



Як паведаміў першы намеснік старшыні КДБ генерал-маёр Ігар Сергеенка, невыпадкова вучэнні ладзяцца напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Такія мерапрыемствы плануецца праводзіць і ў далейшым. Але потым яны будуць адбывацца на іншых аб'ектах, прызначаных для падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі