КДБ залічыў у "экстрэмісты" беларускае аб'яднанне ў Вялікабрытаніі

КДБ залічыў у "экстрэмісты" беларускае аб'яднанне ў Вялікабрытаніі

Камітэт дзяржбяспекі залічыў у свой спіс яшчэ два "экстрэмісцкія фармаванні". 

Першае з іх — "Прафесійны саюз беларусаў у Брытаніі" (PUBB — Professional Union of Belarusians in Britain), размешчаны ў Лондане.

Як заяўляе беларуская спецслужба, гэтыя арганізацыя "ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, накіраваную на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы" Беларусі. Па версіі КДБ, брытанскія беларусы "прычыняюць шкоду" праз свой сайт і старонку ў Фэйсбуку.

Яшчэ адны "экстрэмісты" — супольнасць volkovysklife. Гэта людзі, якія ўдзельнічаюць у тэлеграм-каналах  "Волковыск. НОВОСТИ", "Волковыск. Доска позора", на старонках "Гродненская Область Перемен" у сацсетках "Аднакласнікі" і "ВКонтакте", а также volkovysklife — у Фэйсбуку і Інстаграме.

КДБ залічыў у "экстрэмісты" беларускае аб'яднанне ў Вялікабрытаніі
PUBB — Professional Union of Belarusians in Britain

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі