"Хаця б на ўзроўні "дзякуй": буйныя медыя абвясцілі дзень беларускай мовы
Буйныя беларускія медыя абвясцілі дзень беларускай мовы, каб напомніць сабе і чытачам пра важнасць нацыянальнай культуры.
“Дадайце трохі мовы ў сваё жыццё у чытанне, у зносіны, хоць бы на ўзроўні базавых «дзякуй» і «калі ласка». Мова — гэта ваша мяккая сіла, ваш штодзённы адзіночны пікет”, — піша сузаснавальнік Sports.ru і T... Зміцер Навоша.
Ініцыятары заклікаюць іншыя медыя да іх далучыцца. Гаворка ідзе не пра адзін дзень: зараз кожную нядзелю СМІ, якія падтрымаюць ініцыятыву, абавязваюцца публікаваць больш тэкстаў на беларускай мове ці перайсці на яе ў сацсетках.
Сёння на цэлы дзень можаце забыцца на білінгвізм і чытаць навіны з Беларусі і свету на беларускай мове. Ці проста чытайце Еўрарадыё, з намі кожны дзень робіцца днём беларускай мовы, і гэта проста лад жыцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.