Хакеісты мінскага "Дынама" дома выйгралі ў "Спартака"

Матч "Дынама-Мінск" — "Спартак"

Матч "Дынама-Мінск" — "Спартак" / t.me/olympicteamby

9 студзеня ХК "Дынама-Мінск" у рамках чэмпіянату КХЛ прымаў на сваёй пляцоўцы хакеістаў маскоўскага "Спартака".

Гульня скончылася ўпэўненай перамогай гаспадароў — 3:1. У першым перыядзе дублем адзначыўся Аляксандр Волкаў. А яшчэ адну шайбу ў гаспадароў забіў Вадзім Мароз у трэцім перыядзе.

"Спартак", у якога 67 ачкоў, займае другое месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, а "Дынама" — восьмае з 47 ачкамі.

У чацвер, 11 студзеня, "зубры" прымуць на сваёй пляцоўцы ніжагародскае "Тарпеда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі