Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дома "Куньлуню" — 2:5
Матч "Дынама-Мінск" — "Куньлунь"
17 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" на сваёй пляцоўцы ў матчы КХЛ прайгралі кітайскаму "Куньлуню" з лікам 2:5 (2:1, 0:1, 0:2).
"Зубры" выйгравалі 2:0, але потым прапусцілі пяць шайбаў ад кітайскай каманды.
Як распавядала Еўрарадыё, яшчэ ўчора, 16 студзеня, беларуская каманда абыграла "Куньлунь" — 5:1. Але сёння кітайскі клуб узяў рэванш.
"Дынама" займае ў Заходняй канферэнцыі восьмае месца. Гэта практычна гарантуе "зубрам" выхад у плэй-оф — ад бліжэйшага пераследніка яны адарваліся на 13 ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.