"Кібер-партызаны" ўзламалі сайт ДОСААФ і павіншавалі полк імя Каліноўскага

Узламаны сайт ДОСААФ

Узламаны сайт ДОСААФ / Скрыншот

"Кібер-партызаны" ўзламалі сайт ДОСААФ — Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Яны размясцілі там віншаванне для ваяроў палка імя Кастуся Каліноўскага, якому споўнілася два гады.

Па стане на 14:20 10 сакавіка сайт beldosaaf.by дасяжны — то бок, гэта рэдкая магчымасць паглядзець на вынікі ўзлому не на скрыншотах, а ў рэжыме анлайн. Тым, хто знаходзіцца ў Беларусі, кіберы рэкамендуюць заходзіць на сайт праз VPN.

"Мы ўпэўненыя, што полк стане асновай арміі свабоднай Беларусі — такой, якой яна павінна быць у незалежнай краіне. Вельмі ганарымся сапраўднымі героямі Беларусі! Разам змагаемся і далей. Пакуль жывуць такія беларусы, Жыве і Беларусь!", — пішуць "Кібер-партызаны". 

Далучаемся да віншаванняў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі