Кіраўніцтва шклозаводу "Нёман" пайшло на часовыя саступкі рабочым

Як ужо паведамляла Еўрарадыё ў лістападзе 2009 года кіраўніцтва бярозаўскага шклозаводу "Нёман" вырашыла павялічыць нормы выпрацоўкі для рабочых на 20%, а на некаторыя віды прадукцыі - да 50%.

Пры гэтым новаўвядзенні рабіліся з парушэннем Працоўнага кодэкса. Тады больш за тысячу рабочых падпісалі зварот да міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Селязнёва з просьбай разабрацца ў складанай сітуацыі на "Нёмане". Больш за тое, у выпадку калі б нічога на заводзе не змянілася, рабочыя былі гатовыя пайсці на страйк.

Пасля звароту да міністра, кіраўніцтва прадпрыемства адмовілася ад сваёй задумы павялічыць нормы выпрацоўкі на 20%. Аднак з 2-га студзеня 2010 зноў нормы ўсё ж павышаюцца ў сярэднім на 5%.

“Большасць рабочых не спадзяецца на паляпшэнне сітуацыі, і да такіх "паўмераў" ставяцца скептычна. Здавалася б, абяцалі не павышаць нормы, нават прадстаўнікі федэрацыі прафсаюзаў мелі непрыемную размову з кіраўніцтвам завода на гэты конт, але не паспелі з'ехаць праверкі, як тут жа нормы паднялі. Я лічу, што гэтае павышэнне нормаў выпрацоўкі толькі пачатак і яны далей будуць павышацца” — сказаў Еўрарадыё рабочы заводу Сяргей Трафімчык.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі