Кіраўнік МЗС Фінляндыі: мы абмеркавалі з Макеем правы чалавека і палітвязняў
Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста ў інтэрв'ю фінскай газеце Helsingin Sanomat паведаміў, што абмяркоўваў з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем пытанні праў чалавека і палітвязняў.
Сустрэча прайшла ў Нью-Ёрку на Генасамблеі ААН.
Акрамя таго, на сустрэчы Хаавіста нагадаў Макею пра тое, што апазіцыя Беларусі гатовая да дыялогу з ўладамі, і ўзняў пытанне аб міграцыйным крызісе.
Фінскі міністр таксама запэўніў, што Фінляндыя гатовая прыняць удзел у рэгуляванні крызісу ў Беларусі ў межах механізмаў АБСЕ.
Гэта першы і пакуль адзіны кантакт кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з калегам з краіны ЕС на палях Генасамблеі ААН. Учора Макей размаўляў таксама з міністрамі замежных спраў Ірана, Нікарагуа, Турцыі і Сербіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.