Кіраўнік МЗС спадзяецца, што ЕС адменіць візавыя санкцыі
Кіраўнік Міністэрства замежных справаў Сяргей Мартынаў спадзяецца, што Еўрасаюз адменіць візавыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта ён заявіў 13 кастрычніка ў Хельсінкі пасля сустрэчы з фінскім калегам Аляксандрам Стубам. Паводле інфармацыі БелаПАН, Мартынаў адзначыў, што Беларусь імкнецца наладзіць адносіны з Еўрасаюзам: "Мы лічым, што наша ўзаемадзеянне з ЕС ідзе на карысць Беларусі. Усе змены ў краіне рэалізуюцца паслядоўна і працягнуцца".
Ён таксама паведаміў, што 13 кастрычніка ў Жэневе пачаліся кансультацыі пра уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Мартынаў лічыць, што працэс уступлення можа завяршыцца праз 2-3 гады.
У сваю чаргу, Стуб адзначыў, што ЕС і Фінляндыя выступаюць за адмену смяротнага пакарання, якое ўсё яшчэ ўжываецца ў Беларусі. Фінскі міністр не стаў выказвацца пра магчымую адмену санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адзначыўшы, што міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць гэтае пытанне ў лістападзе.
Стуб заклікаў беларускія ўлады да дэмакратызацыі ды працягу рэформаў у галіне правоў чалавека. Па ягоных словах, прагрэс у Беларусі відавочны, але яго нельга назваць незваротным.