Кіраваць Маладым фронтам будуць тры чалавекі (відэа)

Дэлегаты з'езду запатрабавалі вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў, заклікалі дэмакратычныя краіны да эканамічных санкцый супраць Лукашэнкі. Таксама ўдзельнікі з'езда заявілі, што Беларусь не варта запрашаць на саміт “Усходняга партнёрства” ў Вільню.



Што датычыць ідэалогіі, дэлегаты пацвердзілі, што дзейнасць МФ несумяшчальная з прапагандай любых ідэй, якія супярэчаць хрысціянскім каштоўнасцям — ці таталітарных ідэалогій (камунізму, нацызму), ці маральнай разбэшчанасці (п’янства, наркаманіі, педафіліі, гомасэксуалізму). Любы сябра, які прапагандуе гэтыя ідэі, аўтаматычна губляе сяброўства ў арганізацыі, заявілі дэлегаты.



У выніку з’езду адбыліся істотныя змены ў кіраўніцтве арганізацыяй. Прынцып сустаршынства прапанаваў Зміцер Дашкевіч, дзеючы лідар Маладога Фронту. Ён прапанаваў увесці пасады чатырох сустаршыняў, ідэя была ўхваленая. Трох сустаршыняў абралі адразу, шляхам галасавання — гэта Зміцер Дашкевіч, Андрэй Цянюта і палітвязень Эдуард Лобаў. Чацвёртага сустаршыню абяруць на дадатковай сесіі, паведамляе “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі