Кіроўца, які пратараніў “жывы шчыт”, ніколі не меў правоў і ездзіў ужо 7 год

Кіроўца, які пратараніў “жывы шчыт”, ніколі не вучыўся ў аўташколе і не збіраецца гэтага рабіць. Без правоў ён ездзіў ужо 7 гадоў.
Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Комсомольская правда в Беларуси” распавёў сам віноўнік здарэння. Ён адзначыў, што кіраваць машынай яго навучыла маці, у якой вадзіцельскі стаж 20 гадоў.

Дарэчы, 27-гадовы Раман тройчы быў судзімы. Яго агульны турэмны стаж 10 гадоў і 3 месяцы. У 16 гадоў ён абрабаваў краму. Чатыры гады таму скраў машыну ў свайго дзядзькі, каб пакатацца. Апошняя судзімасць — за бойку. На волю ён выйшаў 4 месяцы назад. Цяпер працуе будаўніком у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі