Кіроўца з лікёра-гарэлачнага завода ўрэзаўся ў пяціпавярховік

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, выратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ на вуліцы Розы Люксембург.



На месцы яны высветлілі, што кіроўца грузавога аўтамабіля "МАЗ" не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў пяціпавярховы жылы дом. З дапамогай аварыйна-выратавальнага абсталявання мужчыну дасталі з аўтамабіля.



Выратаваны апынуўся кіроўцам лікёра-гарэлачнага заводу. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны ў лякарню.



Пацярпелых з ліку жыхароў дома няма. Сам дом крытычных пашкоджанняў не атрымаў і прыдатны для далейшага пражывання.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі