Кітайскія паліцыянты вывучаюць беларускі досвед аховы парадку
Дэлегацыя кітайскіх паліцыянтаў знаёміцца са службова-баявой дзейнасцю ўнутраных войскаў МУС Беларусі.
Замежныя госці наведалі вайсковую частку 5448, дзе азнаёміліся са спецыфікай дзейнасці кіналагічнай і піратэхнічнай службаў.
У ходзе сустрэчы з камандуючым унутранымі войскамі Валерыем Гайдукевічам удзельнікі абмяняліся досведам у сферы арганізацыі аховы парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, а таксама аховы дзяржаўных аб'ектаў.
Калегі з КНР распавялі аб працы па забеспячэнні правапарадку і асабістай бяспекі грамадзян падчас Алімпійскіх гульняў. Візіт кітайскіх паліцыянтаў працягнецца да 2 красавіка.
БЕЛТА