Клара Новікава — пра Мірзалізадэ: не разумею, каб за жарт чагосьці пазбавілі
Клара Новікава заклікала гумарыстаў быць больш асцярожнымі ў выказваннях, каб не трапіць пад рэпрэсіўныя меры. Так яна пракаментавала "Газете.ру" сітуацыю з Ідракам Мірзалізадэ.
Разам з тым яна назвала празмерна жорсткім рашэнне МУС Расіі, якое прызнала стэндапер "пажыццёва непажаданым" у гэтай краіне
"Я не магу прыняць чыйсьці бок, таму што не чула самога жарту. Цяпер прымаюцца досыць жорсткія, рэпрэсіўныя меры, таму што час такі. Але я не хачу разумець, што з-за жарту чалавека могуць чагосьці пазбавіць", — заявіла артыстка.
Як паведамляла Еўрарадыё, МУС Расіі прызнала "пажыццёва непажаданым" грамадзяніна Беларусі Ідрака Мірзалізадэ. У ведамстве заявілі, быццам у сваім публічным выступе малады чалавек дапусціў выразы, якія ўзбуджаюць нянавісць і варожасць у дачыненні да людзей рускай нацыянальнасці.
Падставай стаў жарт стэндапера аб праблемах, з якімі чалавек усходняй знешнасці сутыкаецца ў Расіі. Ён высмейваў ксенафобію. Але за гэты жарт хлопца спярша збілі, потым асудзілі на адміністрацыйны арышт, а цяпер высылаюць з Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.