Кліент МТБанка: За рублёвы крэдыт плаціў 370 тысяч у месяц, цяпер — 420

Банкі адрэагавалі на крызіс з валютай. "Альфа-Банк" павысіў стаўку па ўжо адкрытых спажывецкіх крэдытах для фізічных асоб адразу на 15%. Для тых, хто не захоча плаціць за крэдыт пад 55% гадавых, банк пакідае магчымасць пагасіць яго цягам наступных 4-х плацяжоў. Мараторый на пагашэнне адмянілі 21 студзеня. Выключэнне толькі для тых, у каго доўг па крэдыце меншы за 10 мільёнаў ці тэрмін пагашэння заканчваецца 1 траўня. Змены звязаныя з “бягучай рыначнай сітуацыяй”.

У "Альфа-банку" падрабязнасцяў не паведамляюць:

“Нехта гасіць крэдыт, нехта прымае аферту і пагаджаецца не працэнтную стаўку”.

А кліенты турбуюцца, бо апроч стаўкі паднялася і плата за абслугоўванне крэдыту.

Кліент "Альфа-Банка" Ірына:

“У мяне быў крэдыт з 2010 годзе. Яны паднялі плату за абслугоўванне. Там цяпер больш за 200 тысяч. Таксама у мяне была крэдытная картка "Альфа-Банка", і там паднялі стаўку да 55% гадавых”.

Кліент "МТБанка" Давід:

“Паднялася на стаўка на 10%. Раней штомесяц плаціў 370 тысяч, а цяпер — 420. Гэта не на патрэбы нейкія пэўныя, гэта крэдытная лінія, яе можна папаўняць, потым зноў карыстацца, пакуль тэрмін не выйдзе”.

Крэдытаатрымальникі выказваюцца і на форумах onliner.by:

“Паважаны "Альфа-банк"! Скажыце, стаўка рэфінансавання павялічылася на 5%, як % па крэдыце можна падняць на 15%?.. адсюль наступнае пытанне. Стаўка падымаецца як Вам хочацца? Калі прытрымлівацца логікі, то заўтра можна падняць яшчэ на 20-30%, і тым самым падагнаць раней атрыманыя крэдыты пад працэнтную стаўку цяперашнюю... а гэта каля 75-80%?”

“Маю спажывецкі крэдыт (крэдытная карта), стаўка была 40%, учора прыйшло СМС ад "Альфа-банка" аб тым, што змянілася працэнтная стаўка да 55%, капец.... якія думкі?”

Кіраўніца службы фінансавай аналітыкі infobank.by Наталля Хоміч тлумачыць, што павышаючы стаўку, банк не парушае дамову з кліентам.

“У тыпавой крэдытнай дамове прапісваецца, што памер працэнтнай стаўкі можа быць зменены крэдыторам па рашэнні банка ці калі змяняецца стаўка рэфінаснавання. З юрыдычнага боку банк тут абаронены больш, чым кліент. Рэсурсы даражэюць і банк не будзе працаваць сабе ў страту”.

Фота: vschicagomagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі