Коля Лукашэнка даў першае ў жыцці інтэрв’ю

Коля Лукашэнка даў першае ў жыцці інтэрв’ю

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі даў першае ў жыцці інтэрв’ю. З Колем Лукашэнкам паразмаўляў 11-гадовы расійскі журналіст Яўген Грышын. Ён пацікавіўся ў Колі, ці хоча ён стаць пераемнікам свайго бацькі. Падрабязнасці інтэрв’ю можна будзе даведацца ў спецыяльным рэпартажы, які рыхтуецца да эфіру на тэлеканале “Беларусь 1”. Пра гэта паведамілі ў суботнім эфіры праграмы “Панарама”, піша TUT.by

Матэрыял быў прысвечаны 11-гадоваму расіяніну Жэні Грышыну з пасёлка пад Уладзівастокам. Хлопчык вельмі хацеў стаць рэпарцёрам і марыў зрабіць сюжэт пра Беларусь. Не без дапамогі калегаў юны карэспандэнт пабываў у сваёй першай у жыцці замежнай камандзіроўцы, распавялі ў навінах.

У сюжэце паказалі кадры размовы Грышына з Колем Лукашэнкам. Мяркуючы па сюжэце, сустрэча адбылася ў Беларусі на адной з лядовых пляцовак. Таксама ў сюжэце паказалі кадры, дзе Лукашэнка-малодшы вучыць расіяніна катацца на электракары, грае ў чатыры рукі з выкладчыкам на раялі, а таксама паказвае прэзідэнцкую гаспадарку.

Раней Коля не камунікаваў з прэсай самастойна — гэта яго першае інтэрв’ю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі