Кошт на нафту гатунка Brent ў чацвер стаў ніжэй за 49 долараў за барэль

Увечары 6 жніўня нафта гатунка Brent на Лонданскай біржы ICE Futures каціравалася на ўзроўні 48,98 долара за барэль, нафта маркі WTI — 44,29 далараў за барэль.

Кошт нафты Brent упершыню са студзеня апусцілўся ніжэй 50 долараў за барэль у панядзелак.

Міністэрства энергетыкі ЗША паведаміла аб скарачэнні запасаў нафты ў краіне за мінулы тыдзень на 4,4 млн барэляў, у той час як аналітыкі прагназавалі скарачэнне запасаў на 1,44 млн барэляў, паведамляе расійская служба ВВС.

Зніжэнне коштаў на нафту было адным з асноўных фактараў паслаблення расійскага рубля ў адносінах да долара і еўра ў чацвер і, як вынік, беларускага рубля да гэтых жа валют.

Новы рэкорд: курс долара пераваліў за 15 700 рублёў

Фота: apinews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі