Кожны пяты шлюб у мінскім Палацы грамадзянскіх абрадаў — з іншаземцам
Па-ранейшаму існуе папулярнасць у "асаблівых" датаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Кожны пяты шлюб у мінскім Палацы грамадзянскіх абрадаў заключаецца з іншаземцам. Пра гэта minsknews.by распавяла кіраўніца ўстановы Юлія Кочына. Паводле яе слоў, у Беларусь прыязджаюць за нявестамі жаніхі з больш за 100 краін свету. Кочына згадала Італію, Іспанію, Нідэрланды, Германію, Літву, Сірыю, Ліван, Іран, Ірак, Алжыр, Конга, Кенію і Камерун.
Рэгістрацыі ў Палацы грамадзянскіх абрадаў адбываюцца тройчы на тыдзень: у чацвяргі, пятніцы і суботы. Па-ранейшаму існуе папулярнасць у "асаблівых" датаў. Напрыклад, на 7-е ліпеня (7.07) жадаючыя зарэгістраваліся даўно. "Вераць у нумаралогію, прыслухоўваюцца да парад астролага", — кажа Юлія Кочына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.