"Крамбамбуля" паказала першую песню з апошняга альбома (відэа)

"Крамбамбуля" паказала першую песню з апошняга альбома (відэа)

“За сваю гісторыю "Крамбамбуля" была гламурнай, была дуракаватай, а цяпер сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур’ёзнымі, — распавёў Лявон Вольскі. — Гэтая песня будзе адкрываць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёння мы адтапырваемся, а заўтра, можа, трэба будзе ісці змагацца за родны край”.

Альбом названы ў гонар віленскай кавярні, дзе на пачатку ХХ стагоддзя сустракаліся прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку, стваральнікі БНР. Раней паведамлялася, што пасля выхаду дыска гурт сыходзіць ў лясы.

Канцэртная прэзентацыя апошняга альбома “Крамбамбулі” адбудзецца 7 лістапада ў Вільні. Яна будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучаць трэкі ўласна з дыска "Чырвоны штраль", у другой — лепшыя трэкі за ўвесь час існавання праекта.

Квіткі каштуюць ад 620 тысяч беларускіх рублёў да 1 мільёна 100 тысяч. Усе ўладальнікі квіткоў на мерапрыемства могуць атрымаць бясплатныя візы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі