Краму з чырвона-зялёнай сімволікай у Магілёве перарабілі пад сэканд-хэнд

Краму з дзяржсімволікай у Магілёве змяніў сэканд-хэнд / t.me/MAYDAYMog
Краму з дзяржсімволікай у Магілёве змяніў сэканд-хэнд / t.me/MAYDAYMog

У Магілёве краму па продажы дзяржаўнай сімволікі перарабілі ў сэканд-хэнд, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.

Спярша гэта была кнігарня "Раніца" рагу вуліцы Першамайскай і праспекта Міра. Кнігарня праіснавала паўстагоддзя, але пасля банкруцтва прадпрыемства “Магілёўаблсаюздрук” была перапрафіляваная пад продаж дзяржаўнай сімволікі. 

У 2021 годзе ўлады вырашылі, што ў кожным абласным цэнтры павінны быць спецкрамы па продажы дзяржсцягоў, гербаў ды іншай афіцыёзнай прадукцыі.

Але прадукцыя аказалася незапатрабаванай, і ў кастрычніку 2022-га агітацыйная крама зачынілася. Уся маёмасць былой “Раніцы” была перавезеная ў кнігарню “Світанак” на праспекце Міра каля Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. А на месцы "агітацыйнай крамы" адчыніўся сэканд-хэнд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі