Крыкуноў сышоў з пасады галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі
Ён прапрацаваў няпоўныя два месяцы.
Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь паведамляе, што напярэдадні адбылася рабочая сустрэча старшыні Асацыяцыі Ігара Рачкоўскага і галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Уладзіміра Крыкунова. У ходзе працяглага дыялогу бакі прынялі рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва.
Уладзімір Крыкуноў паведаміў, што хакейны клуб "Нафтахімік" (Ніжнекамск) — каманда, якой ён аддаў шмат гадоў і сіл — перажывае не лепшыя часы. Ён звярнуўся да старшыні Федэрацыі хакея з просьбай адпусціць яго ў родны клуб, інфармуе "Прессбол".
Нагадаем, Уладзімір Крыкуноў — заслужаны трэнер Беларусі. Яму 64 гады. Ён трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі ў 2001-2003 гадах. У апошнія гады спецыяліст працаваў са зборнай Казахстана і "Нафтахімікам". Кантракт з Беларускай федэрацыяй хакея ён падпісаў 25 верасня. Нядаўна на "Еўрачэленджы" зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Крыкунова прайграла ўсе матчы.
Фота — Прессбол