Крызіс прывёў да павелічэння колькасці дэпрэсій і суіцыдаў у Беларусі
Сусветны фінансавы крызіс прывёў да павелічэння колькасці дэпрэсій і спроб суіцыду ў Беларусі. Пра гэта паведаміла галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Святлана Дзялендзік.
Паводле яе слоў, за 2 месяцы 2009 года колькасць завершаных суіцыдаў зменшылася, але вырасла колькасць спроб самагубства, інфармуе “Інтэрфакс”.
Галоўны псіхіятр таксама адзначыла, што суіцыдальныя спробы павялічыліся сярод працаздольнага насельніцтва. Часцей за ўсё скончыць жыццё самагубствам спрабуюць мужчыны.