"Кубак Дэвіса": беларусы датэрмінова перамаглі македонцаў
Беларускія тэнісісты захавалі прапіску ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны “Кубка Дэвіса”. У першым крузе плэй-офф падапечныя Уладзіміра Валчкова датэрмінова выйгралі ў каманды Македоніі. Трэцюю перамогу нашай камандзе сёння прынёс Уладзімір Ігнацік. У трох сэтах ён перайграў першага нумара македонцаў Дзімітара Грабулоскі — 6:3, 6:1, 6:4.
Агульны лік у сустрэчы стаў 3:1 на карысць беларускай зборнай, паведамляе агенцтва "БелаПАН".
Агульны лік у сустрэчы стаў 3:1 на карысць беларускай зборнай, паведамляе агенцтва "БелаПАН".