Курс еўра сёння вырас на 30 рублёў
У панядзелак, 24 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 9730 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў — да 13370, курс расійскага рубля вырас з 273 да 274 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 21 лютага, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 9730 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13340, курс расійскага рубля вырас з 272 да 273 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.