Курс еўра знізіўся яшчэ на 80 рублёў
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 8650 рублёў, курс еўра знізіўся на 80 рублёў — да 11150. Курс расійскага рубля складае 275 беларускіх рублёў (у панядзелак — 276).
Нагадаем, у панядзелак курс еўра знізіўся на 120 рублёў, а курс долара не змяніўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net