Курсы долара і еўра да беларускага рубля ўстанавілі новыя рэкорды

Курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 ліпеня дасягнуў новага гістарычнага максімуму — 2882 рублі. Гэта на 2 рублі больш за рэкорднае значэнне курсу, якое фіксавалася 9-13 сакавіка гэтага года.
Па выніках таргоў устанаўліваецца афіцыйны курс долара на наступны дзень. 14 ліпеня ён складзе 2.882 рублі.

Афіцыйны курс еўра ў аўторак будзе роўны 4016,64 рубля, і гэта таксама новы рэкорд. Ранейшы максімум быў роўны 3991,15 рубля.

БелаПАН адзначае, што з пачатку ліпеня афіцыйны курс долара ЗША вырас на 45 рублёў (1,59%), еўра — на 38,03 рубля (0,96%).

Павелічэнне каціровак долара і еўра звязана з аслабленнем расійскага рубля — трэцяй валюты, якая ўваходзіць у кошык, курс якога Нацыянальны банк імкнецца трымаць стабільным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі