Квенцін Таранціна прадасць выразаныя з "Крымінальнага чытва" сцэны
Квенцін Таранціна прадасць на электронным аукцыёне выразаныя з "Крымінальнага чытва" сцэны, паведамляе echo.msk.ru. Іх сем. Гэта каля 25 хвілін. Да іх далучаны рукапісны сцэнар фільма, а таксама ўласныя аўдыёкаментары рэжысёра.
Кадры будуць прадстаўлены ў спецыяльным лічбавым фармаце NFT. Іх змогуць убачыць толькі пакупнікі, даныя якіх застануцца таямніцай.
"Крымінальнае чытво" з'явілася ў пракаце ў 1994 годзе. У 1995-м фільм атрымаў "Оскар" за найлепшы сцэнар і быў уганараваны "Залатой пальмавай галіной" Канскага кінафестывалю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.