Ларыса Грыбалёва на волі
Ларыса Грыбалёва з дачкой
Ларыса Грыбалёва на волі. Пра гэта спявачка напісала ў сацсетках: "Дарагія мае, я дома, усё добра. Мы з Алёнкай шлём усім восеньскае прывітанне!".
Грыбалёва не ўдакладніла, ці сапраўды яе затрымлівалі і ці быў у яе дома ператрус, пра што ў сераду паведамілі праваабаронцы. Як піша "Зеркало", Ларысу Грыбалёву адпусцілі пасля затрымання.
У 2020-м спявачка разам з іншымі дзеячамі культуры выступіла супраць гвалту сілавікоў і за свабодныя сумленныя выбары. Пасля гэтага яна трапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.