Леанід Клімовіч – лётчык-выпрабавальнік беларускага “Што? Дзе? Калі?”
Навошта людзі прыдумалі гульні? Ці гадуецца ў чалавеку інтэлект? Ці ёсць такія пытанні, на якія нельга адказаць? “Еўрарадыё” пагутарыла са знатаком Леанідам Клімовічам – капітанам каманды, што ў панядзелак распачне першую серыю гульняў беларускага тэлеклуба “Што? Дзе? Калі?”.
Нашая размова
адбылася за некалькі хвілінаў да таго, як Леанід Валянцінавіч падпісаў з АНТ
дамову, згодна з якой яму трэба ўзгадняць кожнае інтэрв’ю з прадзюсарамі
праграмы.
– Леанід Валянцінавіч, ці лёгка вам было прайсці скрозь млын адбора?
Л.К.: Я праходзіў ужо столькі адбораў на столькі розных гульняў, што проста добра ўяўляў, што трэба рабіць, каб прайсці. Я пачуваўся вельмі спакойна. Як казала Фаіна Ранеўская, зоркі на дарозе не валяюцца! І досвед, і тытулы ў мяне ёсць – чаму б гэтым было не скарыстацца праграме?
– Ці бачылі вы сябе ў якой-небудзь іншай ролі, акрамя капітана?
Л.К.: Я бачыў сябе ў іншай ролі, але зараз я не буду пра гэта казаць. Людзі, якія займаліся адборам, рабілі праграму, зразумелі, што я буду больш карысны ў ролі капітана, прычым капітана той стартавай каманды, якая пачне “раскручваць” праект. І я іх добра разумею!
– Наколькі добра вы ведаеце гульцоў вашай каманды? Ці пасадзілі граць за адзін стол з незнаёмымі людзьмі?
Л.К.: Справа ў тым, што практычна ўсе, хто зараз гуляе на праекце, прыйшлі ў тэлеклуб са спартовага “Што? Дзе? Калі?”. Ёсць такая гульня – сядзіць у залі шмат камандаў і адначасова адказваюць на адны і тыя ж пытанні ў пісьмовай форме. Спартовым “Што? Дзе? Калі?” гэтыя людзі займаюцца даўно. А я, па сумяшчальніцтве, заснавальнік усяго гэтага руху ў Беларусі – яшчэ ў 199-даўнім годзе.
Я іх усіх добра ведаю, і яны мяне ведаюць добра. Да таго ж, у камандах шмат гульцоў з катэгорыі “за 30”, якія ў свой час удзельнічалі ў маім уласным тэлепраецке – “Рызыка-версія”. У маёй камандзе зараз такіх людзей... А ледзь не ўсе!
– Як думаеце, наколькі гэта ўдалая ідэя – паказаць усе гульні першай серыі цягам аднаго тыдня? Ці не надакучыць гледачам?
Л.К.: Гэта, на маю думку, вельмі крэатыўнае і прыгожае рашэнне. Ісці за маскоўскім фарматам – “кожны вечар па суботах вы глядзіце...” – гэта было б не па-нашынскі. А тое, што атрымаецца пяць вечароў інтэлекта запар – у гэтым ёсць здаровы сюр!
– Што вы думаеце пра дзявочую каманду? Ці жыццяздольная яна?
Л.К.: Ох... Ведаеце што, падчас гульні я не пазнаваў дзяўчынак. Яны ж усе жывыя, колкія, гострыя, зубастыя... Куды гэта ўсё падзелася?! Я за сэрца трымаўся ўсю гульню! Проста сядзела шэсць трусікаў, замарожаных перад удавам... Куды падзеўся іх тэмперамент, напор, жаночая годнасць нарэшце?! Чаго яны прагіналіся? Трэба было ўпірацца з усіх сіл! І яны маглі гэта! Чаму гэтага не адбылося – я не ведаю.
– Можаце па сакрэце задаць якое-небудзь пытанне з тых, на якія давялося адказваць падчас адбора?
Л.К.: З адбора не магу, бо іх дагэтуль нельга выдаваць. Затое магу задаць сваё пытанне, на якім у 1993 годзе прайграла каманда Аляксандра Друзя. Задаць?
– Калі ласка!
Л.К.: Пытанне з серыі “калі слухаеш – складана, калі чуеш адказ – проста”. Сярэдневечная Іспанія. Група з двух вандроўных музыкаў называецца “ньякі”. З шасці – “гангарылья”. З дзецяці “бадзіханга”. А як называлася кампанія з 13 вандроўных музыкаў?
Друзь вельмі разумны, але тут гэта не дапамагло. Кампанія з 13 вандроўных музыкаў так і называлася – “кампанія”!
– Такім разумным, як Друзь ці Клімовіч, трэба нарадзіцца? Ці інтэлект можна ўзгадаваць у сабе працай – як, напрыклад, уменне граць на гітары?
Л.К.: Тры рэчы, якім мы вучым у клубе сваіх дзяцей: уменне маўчаць, калі няма чаго сказаць; уменне слухаць – не проста слухаць, а чуць тое, што табе кажуць, і прапускаць гэта ў свядомасць; уменне казаць – каротка і трапна выказваць свае дукмі.
Зразумела, што ўсё гэта прыводзіць да галоўнага ўмення – гуляць камандай! У наш час гэта вельмі важна – камандны дух! То бок, здольнасць аддаць усе сілы для агульнай справы і агульнага поспеху.
– А ці можа дарослы чалавек прыйсці ў “Што? Дзе? Калі?”, скажам так, проста з вуліцы? Наколькі ўдала складзецца яго кар’ера?
Л.К.: Можа! Дарэчы, кажуць, што неўзабаве ў тэлеклубе з’явіцца каманда, набраная з людзей, якія ў спартовае “Што? Дзе? Калі?” ніколі не гулялі. Якія ўпершыню прыйшлі і селі за стол, як калісці ў 1981 годзе сеў за стол Аляксандр Друзь. Такая каманда павінна быць, і я думаю, што яна выклікае шалёны інтарэс!
– Пры канцы 1990-х у вас была свая тэлепраграма – “Рызыка-версія”. Што з ёй здарылася?
Л.К.: Змяніўся час – але не змяніліся мы. Мы тады лічылі, што з людзей (у нас з большага гулялі студэнты і школьнікі) за задавальненне грошы браць нельга. Мы памыліліся. Атрымалася, што можна, і людзі гатовыя плаціц, і плаціць шмат. Мы згубілі момант. А калі б пайшлі камерцыйным шляхам – як КВЗ, напрыклад, – ці “Рызыка-версія”, ці іншая гульня, квітнела б. Але як камерцыйны праект. Гэта жыццё, гэта лёс...
– Ці спрабавалі вы вярнуцца на тэлебачанне з іншым праектам?
Л.К.: І не раз, і не два, і не тры!
– Чаму не атрымалася?
Л.К.: Таму што ўсе праекты вярталіся. Без тлумачэння прычынаў.
– Што вы адчуваеце, калі зараз у смокінгу сядаеце ў капітанскі фатэль?
Л.К.: У мяне Алесь Мухін ужо пытаўся, што я адчуваю. Я паўтару: адчуваю сябе як лётчык-выпрабавальнік за штурвалам новага рэактыўнага знішчальніка. Магутнасць хвалюючая, але куды вынесе – незразумела!
Відавочцам мінулага тыдня быў вядомы беларускі знаток, уладальнік “Крыштальнай савы” Леанід Клімовіч. Размову з ім запісаў Зміцер Глінскі. Да сустрэчы на хвалях “Еўрапейскага радыё для Беларусі”!