Лепшы тату-салон - "У лісіцы", тройчы пераможца — Максім Мельнік
Вызначаныя пераможцы першага беларускага "Tatoo Fest".
"У інтэрнэт-галасаванні ўдзельнічала каля 150 майстроў, удзельнічалі ўсе салоны татуіроўкі, — каментуе арганізатар фестывалю Алесь Таболіч. — Лепшым салонам стаў "У лісіцы". Пры галасаванні ўлічваліся такія крытэрыі, як дызайн, абсталяванне, якасць і ўсё тое, што мусіць быць у падобных салонах".
"Tatoo Fest" пройдзе 14 снежня ў клубе Re:Public. Падчас яго будуць уручаныя прызы пераможцам і адбудзецца канцэрт з ўдзелам гуртоў "Крама", Yellow Brick Road і іншых.
Спіс пераможцаў інтэрнэт-галасавання за лепшыя татуіроўкі выглядае наступным чынам:
Лепшы татуіроўшчык за 30 гадоў — Юра Брэсцкі
Лепшы татуіроўшчык да 30 гадоў — Максім Мельнік
Намінацыя "Traditional" — Дзмітрый Аляксевіч
Намінацыя "Японія" — Аляксей Збітнеў
Намінацыя "Арнаментальная татуіроўка" — Канстанцін Галаўко
Намінацыя "Каляровая вялікая татуіроўка" — Максім Кацуба
Намінацыя "Каляровая малая татуіроўка" — Мікалай Лосік
Намінацыя "Чорна-белая вялікая татуіроўка" — Аляксей Жук
Намінацыя "Чорна-белая малая татуіроўка" — Максім Мельнік
Намінацыя "Мініяцюра" — Аляксей Самайловіч
Намінацыя "Рэалізм" — Максім Мельнік
Намінацыя "Партрэт" — Уладзімір Зяневіч