Летась супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі больш за 1100 "экстрэмістаў"

Сілавікі, архіўнае фота

Сілавікі, архіўнае фота / Еўрарадыё

За апошні год супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі больш за 1100 чалавек, абвінаваціўшы іх у дачыненні да "экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта амаль па тры чалавекі штодня — без перапынку на выходныя і святы.

Такую лічбу ў эфіры тэлеканала СТБ назваў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка.

Як вядома, абвінавачанні ў "экстрэмізме" рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае для пераследу сваіх палітычных апанентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі