Лідэр R.E.M. стаў дызайнерам
Вакаліст амерыканскага R.E.M. Майкл Стайп прыняў удзел у праекце,
арганізаваным фірмай Lacoste, якая займаецца вытворчасцю адзення. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання Rolling Stone. Стайп распрацаваў дызайн для абмежаванай серыі з 12 тысяч футболак.
Паводле слоў музыкі, на футболцы ён прадставіў "фатаграфічны малюнак натоўпу вачыма фронтмэна музычнага калектыва на стадыённым канцэрце". З тым, як выглядае вынік творчасці Стайпа, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фірмы Lacoste.
Футболкі, над дызайнам якіх працаваў Стайп, выпушчаныя ў чатырох каляровых варыянтах: шэры, ярка-чырвоны, чорна-белы і ярка-зялёны. Прыкладны кошт як жаночай, так і мужчынскай мадэлі футболкі складзе 300 долараў. Старт продажаў абмежаванай серыі прызначаны на бягучы месяц.
Што датычыцца R.E.M., у цяперашні час гурт знаходзіцца ў Паўднёвай Амерыцы, дзе дае серыю канцэртаў у рамках свайго турнэ. Сёння, 11 лістапада, гурт выступіць у Бразіліі.
Фота: www.tusovok.net