Літоўцы справілі патрэбу на Беларусь, а Балгарыя стала турэцкім туалетам

Прапануем фотарэпартаж скандальнай выставы “Энтропа”, якую ў Бруселі зладзіў славуты чэшскі авангардыст Давід Чэрны.
Скандалам закончылася выстава "Энтропа", якую Чэхія, якая старшынствуе ў ЕС, паставіла на будынку Савета Еўрасаюза ў Бруселі. Інсталяцыю стварыў вядомы чэшскі мастак Давід Чэрны.

Згодна з дамовай ён павінен быў арганізаваць выставу скульптур мастакоў 27 краін ЕС, якія высмеялі б стэрэатыпы, звязаныя з еўрапейскімі краінамі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ВВС.

За некалькі дзён да афіцыйнага адкрыцця высветлілася, што ўсе працы створаныя Чэрным, а іх аўтары аказаліся “выдуманымі”. Для многіх інсталяцыі мастака падаліся вельмі зневажальнымі.

У інсталяцыі Балгарыя паказана ў выглядзе турэцкай прыбіральні, Румынія — у выглядзе замка Дракулы.

Нідэрланды паўсталі схаванымі пад вадой, над якой узвышаюцца толькі мінарэты мячэцяў. Нямеччына паказана ў выглядзе вялікай колькасці аўтабанаў, якія рухаюцца і аддалена нагадваюць пакарабачаную свастыку.

Упоперак Францыі вісіць плакат "Забастоўка", а на Люксембургу — словы "Прадаецца". Данія фігуруе на інсталяцыі як горад з канструктара Lego, што нагадвае фігуру прарока Мухамеда. Фінляндыя выглядае як падлога з дошак у сауне.

Швецыя паказана каробкай з крамы IKEA. Вялікабрытаніі, якая лічыцца адной з самых скептычна настроеных у дачыненні да адзінай Еўропы краін, на кампазіцыі няма наогул.

На мапе Літвы помнікі камуністычных часоў стаяць у шэраг у вобразе скульптуры "Хлопчык, які спраўляе патрэбу" ў Бруселі.

На тэрыторыі Эстоніі ляжаць сучаснага выгляду серп і молат.

Польшча паказана ў выглядзе каталіцкіх святароў, якія ўзнімаюць сцяг аднаполага кахання ў хрэстаматыйных позах з фатаграфіі амерыканскіх салдат на японскай Івадзіме.


Аўстрыя



Бельгія


Балгарыя


Кіпр


Чэхія


Данія


Эстонія



Фінляндыя


Францыя


Нямеччына


Грэцыя


Венгрыя


Ірландыя


Італія


Латвія


Літва


Люксембург


Мальта


Галандыя


Польшча


Партугалія


Венгрыя


Славакія


Славенія


Іспанія


Швецыя


Вялікабрытанія

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі