Літоўская мытня плануе ўзмацніць кантроль на мяжы з Беларуссю

Мяжа Літвы і Беларусі

Мяжа Літвы і Беларусі / Delfi

Літоўская мытня плануе ўзмацніць кантроль на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта ведамства папярэдзіла перавозчыкаў, піша Reform.by.

Большая ўвага будзе надавацца праверцы правільнасці класіфікацыі тавараў, якія вывозяцца з Літвы. Мытнікі кажуць, што некаторыя спрабуюць абысці санкцыі ЕС, указваючы коды камбінаванай наменклатуры (CN), якія не трапляюць пад забарону. Таму пры вывазе тавараў у краіны Сярэдняй Азіі і Каўказа мытнікі будуць правяраць тавары, у тым ліку беручы пробы і праводзячы лабараторныя даследаванні.

У ведамстве папярэджваюць, што ў сувязі з гэтым можа павялічыцца тэрмін мытных працэдураў. "Улічваючы гэта, мы рэкамендуем пры дэклараванні тавараў апісваць іх як мага больш падрабязна, каб па апісанні тавараў можна было адназначна выявіць іх уласцівасці, якія ўплываюць на класіфікацыю тавараў, і падаць дакументы, якія абгрунтоўваюць ўласцівасці вывозяцца тавараў, іх характарыстыкі", — гаворыцца ў заяве літоўскай мытні.

Сёлета ў чэрвені літоўскія мытнікі ўжо ўзмацнялі кантроль на мяжы з Беларуссю. Яны заявіліі, што пры транзітных перавозках праз Беларусь будуць патрабаваць дэкларацыю вытворцы з пацвярджэннем, што ён ведае атрымальніка грузу і ўпэўнены ў тым, што тавары ідуць менавіта гэтаму атрымальніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі