Літоўскі прэм'ер спадзяецца, што Беларусь зменіць планы па будаўніцтве АЭС
Супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне атамнай энергетыкі магло б пераканаць суседзяў адмовіцца ад планаў па будаўніцтве атамнай электрастанцыі на мяжы з Літвой. Такую заяву, па звестках БелаПАН, зрабіў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс. На думку палітыка, калі Літва будзе рашуча будаваць уласную АЭС, будзе раіцца з суседзямі, паслядоўна ісці наперад са сваімі планамі, быць можа, тады нейкія планы Беларусі зменяцца.